Разучиваем вместе с детьми в ноябре
- (средняя группа)
- З. Бядуля «Гаспадарка»
- У куце сядзіць мядзведзь,
- Хустку вышывае,
- А лісічка невялічка
- Хатку прыбірае.
- А каток пячэ аладікі,
- Маслам залівае,
- На тапчане мышанятка
- Есці памагае.
- А сабачка ўе вяроўкі –
- Пугу для хлапчыны
- Дзяцел-бондар на начоўкі
- Длубае асіну.
- Казёл лапці папраўляе,
- Скуратом мацуе,
- На акенцы павучочак
- Кросенкі рыхтуе.
- А. Барто « Я знаю, что надо придумать»
- Я знаю, что надо придумать,
- Чтоб не было больше зимы,
- Чтоб вместо высоких сугробов
- Вокруг зеленели холмы.
- Смотрю я в стекляшку
- Зеленого цвета,
- И сразу зима
- Превращается в лето.
- Ю.Тувим «Письмо ко всем детям…»
- Дорогие мои дети!
- Я пишу вам письмецо:
- Я прошу вас, мойте чаще
- Ваши руки и лицо.
- Все равно какой водою:
- Кипяченой, ключевой,
- Из реки, иль из колодца,
- Или просто дождевой!
- Нужно мыться непременно
- Утром, вечером и днем –
- Перед каждою едою,
- После сна и перед сном!
- Тритесь губкой и мочалкой!
- Потерпите — не беда!
- И чернила и варенье
- Смоют мыло и вода.
- Дорогие мои дети!
- Очень, очень вас прошу:
- Мойтесь чище, мойтесь чаще –
- Я грязнуль не выношу.
- Не подам руки грязнулям,
- Не поеду в гости к ним!
- Сам я моюсь очень часто.
- До свиданья! Ваш Тувим
- Беларуская народная казка «Зайкава хатка»
- Жылі-былі ў лесе лісічка і зайчык. Прыйшла восень. Холадна стала ў лесе. Надумаліся яны хаткі на зіму пабудаваць. Лісічка збудавала сабе хатку з труску-сняжку, а зайчык з труску-пяску. Перазімавалі яны ў новых хатках. Настала вясна, прыгрэла сонца. Лісіччына хатка растала, а зайкава стаіць як стаяла. Прыйшла лісіца ў зайкаву хатку, выгнала зайку, а сама ў яго хатцы засталася. Пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды плача. Ідзе воўк. Бачыць — зайка плача.
— Чаго ты, зайка, плачаш? — пытае воўк.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты: я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне а мае хаткі і сама ў ёй жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— Не плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Воўк стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Чаго залезла ў чужую хатку? Злазь, ліса, з печы, а то скіну, паб’ю табе плечы.
Не спалохалася лісічка, адказвае ваўку:
— Ой, воўк, сцеражыся: мой хвост як дубец, — як дам, дык будзе табе канец!
Перапалохаўся воўк — ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў.
Сеў зноў зайка над бярозкай ды горка плача. Ідзе праз лес мядзведзь. Бачыць — зайчык сядзіць пад бярозай і плача.
— Чаго, зайка, плачаш? — пытае мядзведзь.
— Як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы з лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Дык вось я сяджу ды плачу.
— Не плач, зайка. Пойдзем, я табе памагу, праганю лісічку з твае хаты.
Пайшлі яны. Прыйшлі. Мядзведзь стаў на парозе зайкавай хаткі і крычыць на лісічку:
— Нашто адабрала ў зайкі хату? Злазь, ліса, з печы, а то скіну, паб’ю табе плечы.
Не спалохалася лісічка, адказвае мядзведзю:
— Ой, мядзведзь, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец!
Спалохаўся мядзведзь — ды наўцёкі, і зайку аднаго пакінуў.
Зноў пайшоў зайка са свайго двара, сеў пад бярозкаю ды горка плача. Аж бяжыць-ідзе праз лес пеўнік. Угледзеў зайчыка, падышоў і пытае:
— Чаго, зайка, плачаш?
— Дык як жа мне, зайку, не плакаць? Жылі мы а лісічкаю блізка адно каля аднаго. Пабудавалі мы сабе хаты. Я — з труску-пяску, а яна — з труску-сняжку. Настала вясна. Яе хатка растала, а мая стаіць як стаяла. Прыйшла лісічка, выгнала мяне з мае хаткі і сама там жыць засталася. Вось я сяджу ды плачу.
— Не плач, зайка: я выганю лісу з твае хаткі.
— Ой, Петрусёк, — плача зайка, — дзе табе яе выгнаць? Воўк гнаў — не выгнаў, мядзведзь гнаў — не выгнаў.
— А вось жа я выганю. Пойдзем, — кажа пеўнік.
Пайшлі. Увайшоў пеўнік у хатку, стаў на парозе кукарэкнуў, а потым як закрычьщь: - Я — пятух-чабятух,
Я — пявун-лапатун,
На кароткіх нагах,
На высокіх пятах.
Нясу касу на плячы,
Хачу ліску засячы. - А лісічка ляжыць ды кажа:
— Ой, певень, сцеражыся: мой хвост, як дубец, — як дам, дык будзе табе канец.
Скочыў пеўнік з парога ў хату ды зноў крычыць: - Я — пятух-чабятух,
Я — пявун-лапатун,
На кароткіх нагах.
На высокіх пятах.
Нясу касу на плячы,
Хачу ліску засячы. - I — скок на печ да ліскі. Дзюбануў лісіцу ў спіну. Як усхопіцца лісіца ды як пабяжыць вон з зайкавай хаткі, а зайка дзверы зачыніў за ёю.
I застаўся ён жыць у сваёй хатцы разам з пеўнікам.
- Русская народная сказка «Жихарка»
- Жили-были в избушке кот, петух да маленький человечек — Жихарка. Кот с петухом на охоту ходили, а Жихарка домовничал. Обед варил, стол накрывал, ложки раскладывал. Раскладывает да приговаривает:
— Эта простая ложка — котова, эта простая ложка — Петина, а это не простая — точеная, ручка золоченая, — это Жихаркина. Никому ее не отдам. - Вот прослышала лиса, что в избушке Жихарка один хозяйничает, и захотелось ей Жихаркиного мясца попробовать.
- Кот да петух, как уходили на охоту, всегда велели Жихарке двери запирать. Запирал Жихарка двери. Все запирал, а один раз и забыл. Справил Жихарка все дела, обед сварил, стол накрыл, стал ложки раскладывать, да и говорит:
— Эта простая ложка — котова, эта простая ложка — Петина, а эта не простая — точеная, ручка золоченая, — Жихаркина. Никому ее не отдам. - Только хотел её на стол положить, а по лестнице — топ-топ-топ.
- Лиса идет!
- Испугался Жихарка, с лавки соскочил, ложку на пол уронил — и поднимать некогда, — да под печку и залез. А лиса в избушку вошла, глядь туда, глядь сюда — нет Жихарки.
- «Постой же, — думает лиса, — ты мне сам скажешь, где сидишь».
- Пошла лиса к столу, стала ложки перебирать:
— Эта ложка простая — Петина, эта ложка простая — котова, а эта ложка не простая — точеная, ручка золоченая, — эту я себе возьму.
А Жихарка-то под печкой во весь голос:
— Ай, ай, ай, не бери, тетенька, я не дам!
— Вот ты где, Жихарка! - Подбежала лиса к печке, лапку в подпечье запустила, Жихарку вытащила, на спину перекинула — да в лес.
- Домой прибежала, печку жарко истопила: хочет Жихарку изжарить да съесть. Взяла лиса лопату.
— Садись, — говорит, — Жихарка. - А Жихарка маленький, да удаленький. На лопату сел, ручки-ножки растопырил — в печку-то и нейдет.
- — Не так сидишь, — говорит лиса.
Повернулся Жихарка к печи затылком, ручки-ножки растопырил — в печку-то и нейдет.
— Да не так, — лиса говорит.
— А ты мне, тётенька, покажи, я ведь не умею.
— Экой ты недогадливый! - Лиса Жихарку с лопаты сбросила, сама на лопату прыг, в кольцо свернулась, лапки спрятала, хвостом накрылась. А Жихарка ее толк в печку да заслонкой прикрыл, а сам скорей вон из избы да домой.
- А дома-то кот да петух плачут, рыдают:
— Вот ложка простая — котова, вот ложка простая — Петина, а нет ложки точеной, ручки золоченой, да и нет нашего Жихарки, да и нет нашего маленького!.. - Кот лапкой слезы утирает, Петя крылышком подбирает.
- Вдруг по лестнице — тук-тук-тук. Жихарка бежит, громким голосом кричит:
— А вот и я! А лиса в печке сжарилась! - Обрадовались кот да петух. Ну Жихарку целовать! Ну Жихарку обнимать! И сейчас кот, петух и Жихарка в этой избушке живут, нас в гости ждут.
- Я. Журба «Восень»
- Шумяць па-асенняму
- Пушча і бор,
- На дрэвах, кустах –
- Залацісты убор.
- Заможная восень
- Прыйшла у калгас,
- Дарамі багатымі
- Радуе нас.
- На полі калгасным
- Вялікі ўраджай.
- Ляціць аб ім слава
- На ўвесь родны край.
- С. Сокалаў-Воюш «Беларус»
- Блакіт нябёс, і белы бусел,
- І кветкі ў полі, як абрус…
- Мой край завецца Беларуссю,
- А сам я — хлопчык-беларус.
- А. Бадак «Беларусачка»
- Тварык румяненькі,
- Белая хустачка,
- Я ужо ведаю,
- Я — беларусачка!
- І хачу
- Так, як тата і мама,
- Родны край свой любіць
- Я таксама!
- А. Кавалюк «Мыюцца кацяняты»
- Лапкай мяккай без вады
- Умываюцца каты.
- Мыюць вушы і насы
- І на спінцы валасы.
- Так, як мамы,
- Так, як таты,
- Мыюцца і кацяняты.
- Г. Багданава «Збаночак»
- Сеў за кола ганчар,
- З гліны выкруціў шар.
- Горла, вушкі прырабіў
- І ў печы абпаліў.
- Паглядзіце, ужо гатовы
- Залаты збаночак новы.