Главная » Статьи » Методические материалы

"Звяры нашых лясоў"Вечар загадак для выхаванцаў старэйшага ўзросту

Аддзел адукацыі Добрушскага райвыканкама

ДУА “ДАШКОЛЬНЫ ЦЭНТР РАЗВІЦЦЯ ДЗІЦЯЦІ г.ДОБРУША”

«Звяры нашых лясоў»

Вечар загадак для выхаванцаў старэйшага ўзросту

 

Аўтары-складальнікі:

КалінінаАлена Аляксандраўна

выхавацель другой кваліфікацыйнай катэгорыі

Гегечкоры Алена Уладзіміраўна

выхавацель першай кваліфікацыйнай катэгорыі

2015

Праграмны змест: вучыць выхаванцаў адчуваць і разумець характар мастацкіх вобразаў у загадках; актывізаваць слоўнік дзяцей па тэме "Звяры нашых лясоў"; развіваць у выхаванцаў уменне адгадваць вершаваныя загадкі; заўважаць асаблівасці паэтычнай мовы; выхоўваць павагу да роднай мовы. 

Матэрыял: пасылка з настольна-друкаванай гульней «Адгадай назву жывёлы», лісты і алоўкі для малявання, канверт.

Ход:

Выхавальніца:

- Сення, дзеці, ў нас незвычайны вечар. Да нас прыйшла пасылка, вось яна пад елкай. 

Давайце паглядзім, што там знаходзіцца, і ад каго (выхавальнік адкрывае пасылку).

- Дзеці, гэта пасылка ад Лесавіка. Ён нам даслаў гульню, якая называецца "Адгадай назву жывелы". Гульня дапаможа нам пашырыць веды аб жывёльным свеце Беларусі. Давайце пагуляем у яе (выхавальнік паказвае дзецям гульню і распавядае правілы гульні).

 

Ход гульні:

На стале раскладваюцца малюнкі жывел. Выхавальнік чытае загадку або верш, а дзеці павінны здагадацца пра каго ідзе гаворка, знайсці гэты малюнак, выбраўшы яго з прадстаўленых яго увазе малюнкаў.

Выхаванец разглядае малюнак жывел. Называе кожнага із іх. Знаходзіць літару, на якую пачынаецца назва таго ці іншага жывелы, выкладвае яе на адпаведны малюнак (напрыклад: ваверка - "в", вожык - "в").

З дапамогай выхавальніка, або самастойна, імкнецца выкладваць з літар словы – назву жывел: вожык, вавёрка і г. д.

Выхавальніца:

- Дзеці, спадабалася вам гульня? (адказы дзяцей)

- А давайце з вамі намалюем жывел, якіх мы  адгадалі  ў падарунак лесавіку. Пакладзем іх па елку ў канверце з надзеяй, што Лесавік зноў завітае да нас і знойдзе наш падарунак (дзеці малююць малюнкі).

 

Літаратура:

1. Развiццё беларускага маўлення дашкольнiкаў: дапам. для педагогаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыi / Н. С. Старжынская, Дз. М. Дубiнiна. – 2-е выд. – Мазыр: ТАА ВД  «Белы Вецер», 2009.-112с.

2. Родная прырода ў вуснай народнай творчасцi: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыi / Д. М. Дубiнiна, А. А. Страха,  Д. У. Дубiнiн. – Мiнск: Нац. iн-т адукацыi, 2012. – 136с.

 

Категория: Методические материалы | Добавил: alesia700 (13.01.2015)
Просмотров: 2590 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: