Главная » Статьи » Методические материалы

Фальклорнае свята «Добры дзень у вашу хату» (для выхаванцаў старэйшага дашкольнага узросту)

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Добрушскага райвыканкама

ДУА “ДАШКОЛЬНЫ ЦЕНТР РАЗВІЦЦЯ ДЗІЦЯЦІ г.ДОБРУША”

Фальклорнае свята

 «Добры дзень у вашу хату»

(для выхаванцаў старэйшага дашкольнага узросту)

Фальклорнае свята «Добры дзень ў вашу хату»

Аўтар-складальнік:

музычны кіраўнік

Кандаурава Л.В.

 

2015

Дзеючыя асобы:

Вядучы

Гаспадыня

Калядоўшчыкі

Кот Фядот

Певень

Каза

Цыган

Цыганка

Дзед Талаш

Баран

Дзеці заходзяць у музычную залу.

 

Гаспадыня:        Заходзьце, мае дзеткі, заходзьце, даражэнькія.

                            Сення свята Каляды запрашаем вас сюды.

                            Усе заходзьце, калі ласка, наша елка – нібы казка.

(Дзеці заходзяць у залу)

Вядучая: Добры вечар гаспадарам. Мы да вас прыйшлі, каляду прыняслі. Дазвольце заспяваць.

Гаспадыня: Пачынайце!

                                      (Песня – Шчадроўка)

Вядучы: І спяваем, і танцуем, з новым годам вас віншуем!

Гаспадыня: Ціха і ўтульна ў нашай хаце. Хатка гэта незвычайная, бо тут жывуць цікавыя рэчы народнага жыцця і даўніны далекай … (Дастае скрыню) Гэту бабуліну скрыню берагу як пяшчоту матчыну, як дзіва дзіўнае. Што ж тут есць, вам цікава даведацца?... (Дастае некаторыя рэчы, аб іх гаворыць). Вось святочны абрус …. Зараз прынясу саломку… Саломку пакладу пад абрус … вось так, каб цэлы год у нас было багата і шчодра ў хаце ды ў гародзе. (Накрывае стол) Трэба і самой прыбрацца … Як у маладосці.  Госці на парозе, буду сустракаць!

Калядоўшчыкі: (спяваюць)

1.Шчадровачка шчадравала,

Да вакенца падбягала.

Едуць, едуць калядкі

Гатуйце бліны, аладкі.

2.Добры дзень у вашу хату,

Будзьце шчодры і багаты.

Едуць, едуць калядкі

Гатуйце бліны, аладкі.

3.Хай жа свеціць сонца ясна,

Каб жылося мірна, шчасна.

Едуць, едуць калядкі,

Гатуйце бліны, аладкі.

Каляд.1:Добры дзень таму, хто ў гэтым даму.

Гаспадыня: Добры дзень, будзьце гасцямі ў нашай хаце.

Каляд.1:Дзеткі, доўга нас чакалі?

                У вакенца паглядалі?

                Ішлі мы міма і якраз,

                Вырашылі завітаць да вас.

Каляд.2: Ходзім, ходзім грамадой,

                 Усіх віншуем з калядой!

Кот Фядот: Шчадрую, шчадрую, каўбасу я чую.

                    Адкрывайце сундукі, падавайце пятакі.

Гаспадыня: Пачакайце да пары, потым вам дадзім дары.

                     Вы ж яшчэ не праспявалі, вы ж яшчэ не паплясалі.

Каляд.1: Певень, певень, певунок,

                 Пакажы свой галасок.

Певень:  Ку-ка-рэ-ку!

                 Па надвору певень ходзіць,

                 Песні звонкія заводзіць.

                 Вы, рабяты, не зявайце,

                 А мне пець дапамагайце.

           (Харавод «Зайграй мне дударочак»)

Каляд.2: Мы ідзём вакол света,

                 Аж да пана лета.

                 Да пана года ідзём.

                 З сабою казу вядзём.

Каза: Ой, я ж хадзіла, ой я ж блудзіла

Па цёмных лясах, да й па балотах!

Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць!

Дзе каза хвастом, там жыта кустом!

Дзе каза рогам, там жыта стогам!

Дзе каза нагою, там жыта капною!

Каляд.1:  Го-го-го, каза,

                  Го-го-го, шэрая.

                  Разхадзіся, развесяліся,

                  Усяму дому пакланіся.

   (Музыка, каза кланяецца і падае)

Гаспадыня: А Божа ж мой, а што рабіць?

Певень:  Каб каза устала, цягніце шмандэлак сала. (Пранеслі, пачаствалі, каза устала прыхлопнула, прытопнула і зноў упала)

Каляд.2: Ой, нясіце на рожанькі два пірожанькі. (Прынеслі, пачаставалі,каза прыхлопнула, прытопнула, ўпала)

Певень:  Нясіце мерку жыта, каб каза была сыта. (Каза  устала)

Каляд.1:  Каза ўстала, ўсім весела стала.

Гаспадыня: Ну-ка, дружна ўсе уставайце,

                     Казе спяваць ды плясаць дапамагайце.

          (Карагод «Туп каза»)  

КАЗА:Я Каза барада

Я пабегла у веску

Ды купіла коску.

Дзеці: А навошта коска?

Каза: Сена касіць.

Дзеці: А навошта сена?

Каза: Каровак карміць

Дзеці:

Каза: Малачко даіць

Дзеці:

Каза: Дзетак паіць

Дзеці: …

Каза: Каб іх лавіць! (Дзеці разбягаюцца )

Гаспадыня: Ай да каза, шэрая да хітрушчая! (Усаджвае гасцей)

Цыган: Ехала каляда ў чырвоным вазочку,

У чырвоным вазочку, ды на сівым канёчку.

Мы і самі прыйшлі і барана прывялі.

Цыганка: Я цыганка маладая,

Я цыганка не прастая, ўмею варажыць.

Пакажы-ка, дзеўка, ручку,

Пакладзі-ка грошай кучку,

Ўсю праўдачку скажу.

Гаспадыня: Знаем мы вашу варажбу.

                    Не трэба нам варажыць.

Цыган: А што ў гэтай хаце наварылі?

              А што ў гэтай хаце напяклі?

              Падавайце сюды харчэй!

              Каб мы бегалі хутчэй!

Цыганка:Гаспадынечка, як маліначка.

Не будзь такая, як шэльма злая!

Запалі свечачку, падзі ў клецечку.

Набяры мядочку, цэлую бочку.

Гаспадыня:  А ну,музыка,грай!

(Пляска «Цыганачка»)

 (Забягае барашык)

Цыган: Хадзі сюды барашык касматы.

Барашык паслухмяны у нас

Зараз пацешыць вас.

Цыганка: А вы, дзеткі ўставайце, ды нашаму барану дапамагайце.  

(Песня: “Чорны баран”)

Цыган:Проста так, дзеля уцехі, пачынаюцца пацехі.

Цыганка: На тое ж яно і свята, каб гульняў было багата.

(Гульня “Барашанькі –крутарожанькі)

Гаспадыня: Мы звычай зямлі зберагаем, Усіх гасцей хлебам, соллю вітаем.

 (Уваходзіць Дзед ТАЛАШ)

Дзед Талаш: Шчадрую, шчадрую, каўбасу я чую. (Ледзь цягне мяшок)

Дайце другую, яшчэ пашчадрую.

Дайце трэцюю, хоць авечую.

Скарэй дарыце, мяне не марыце!

Гаспадыня: Дзед Талаш прыйшоў к нам у госці.

Яшчэ шчадруй, дзед, міласці просім.

Дзед Талаш:Калядзін, калядзін,

Я у бацькі адзін.

Караценькі кажушок,

Дайце мне піражок.

А наверх каўбасу,

А то хату разнясу.

Гаспадыня: Заходзь да нас, дзед Талаш, зараз і каўбаску пашукаем, і к каўбасцы чаго-небудзь. Ого, дзядуля, які вялікі мех нашчадраваў.

Дзед Талаш: А вы не глядзіце на мой мех, добра спяваў, багата нашчадраваў

Вынесце мне піражок ды палажыце у мой мяшок.

Прашу мяне не трымаць,

Кароткая світка, студзена стаяць.

Гаспадыня: Як спяваў, дзядуля, не чулі. За што піражок даць, не ведаем.

Дзед Талаш: Як топну нагой, ды прытопну другой,

Колькі я не тапачу, танцаваць яшчэ хачу.

(Танец Дзеда Талаша)

Гаспадыня: Добра, добра танцаваў.

Дзед Талаш: Але падарункаў яшчэ не атрымаў.

Гаспадыня: Зараз, зараз, дзед, чакай

(Пака Гаспадыня адвярнулася за калядой, мяшок перадзвінуўся)

Гаспадыня: Дзед, дзе ж гэта твой мех?

Дзед Талаш: (Аглядаецца)

Ты куды мой мех, пабег

А ну, пастой! (Забірае каляду)

Зараз жа ідзі за мной!

(Выходзе з зала, забірае мех)

Гаспадыня: А вы, дзеткі, чаго пажадаеце?

Вядучая: Нашы дзеткі таксама прыгатавалі пажаданні. Вось паслухайце.

(Выходзяць дзеці і расказваюць пагаворкі)

Гаспадыня: (Хваліць дзяцей)

Каляд.1: Мы так сама добра калядавалі,

                 Мы і пелі, і плясалі,

                 А пачастункаў яшчэ не атрымалі!

Каляд.2: У вас няма чаго даваці?

                 Можа любілі доўга спаці?

                 Можа ўлетку ў халадку, вы ляжалі на баку?

                 І нічога не прыдбалі?

Усе:  Дык навошта так спявалі?

Гаспадыня: Хоць наша хата не вельмі багата, але тое-сёе ёсць. Я нагатавала смачных гасцінцаў. (Выходзіць за шырму)

Кот Фядот: Я, як сюды ішоў,

                             Вельмі смачныя гасцінцы у гаспадыні знайшоў.

Голас Гаспадыні: Да дзе ж гасцінцы падзяваліся?

Кот Фядот: (Спужаўшыся)…….Ой-ёй! Будзе ж мяне гаспадыня ругаці!

           А Божа ж мой. А што ж гэта мне рабіць?

           Во! Прыдумаў! Мы, вось, як зробім, гаспадыня і не здагадаецца

           (Бярэ краску-акварэль, мажа носікі дзецям)

Гаспадыня: (Уваходзіць)

           Пачакайце, госцейкі даражэнькія,

           Гасцінцы кудысьці падзяваліся? (Акідвае вокам гасцей)

           Кот Фядот, мабыць ты іх з’еў?

Кот Фядот: Мабыць гэта певень іх зкляваў?

Гаспадыня: (абглядае пеўня) Не, не бачна каб певень!

Кот Фядот: Мабыць дзеткі з’елі. Пабач, носікі іх-як быццам, штосьці смакавалі.

Гаспадыня: Вось дык дзіва, і за праўду, носікі штосьці смакавалі.

Але, гэта не дзеткі, гэта ты - кот хітрун!

Сам усё з’еў, а на дзетак кажаш.

Кот Фядот: Ды ладна, ладна, гэта ж я так пашуткаваў.

                    Зараз дзеткі дастануць свае цукеркі, і мы будзем частаваць гасцей-калядоўшчыкаў.

Гаспадыня: Частуйцеся, госцейкі даражэнькія.

 (Музыка,госці шчадруюць)

Гаспадыня: А зараз я дзетак пачастую, вельмі добра яны сёння спявалі ды плясалі  Умяне ёсць для вас пачастункі.

(Раздае дзецям)

Каляд.1: Дзякую вам за пачастункі.

Каляд.2: Каб, у  гэтай хаце заўсёды было што даці.

                 Ўсяго даволі, а бяды ніколі!

Каляд.1: А ну, каза, закладай рогі.

                 Ды падбірай ногі, з хаты выхадзі - бяду вынасі.

Каза: Я каза калядная, прыгожая ды ладная.

Я і гора і бяду вакол рога абвяду. (Каза ў гэты час бегае па зале, выганяе злых духаў. Усе выходзяць)    

Каляд.2: На гэтай вымове бывайце здаровы.

(Песня «Бывайце здаровы»)

                      

                          

 

Категория: Методические материалы | Добавил: alesia700 (13.01.2015)
Просмотров: 3593 | Комментарии: 56 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: