⇑Главная

Для выхаванцаў старэйшага ўзросту прайшоў ранішнік

«Казачны карагод мiфiчных iстот»

ФОТАМАТЭРЫЯЛЫ

Аўтар-складальнік: Сныткіна Алена Андрэеўна выхавацель вышэйшай кв.катэгорыі

Мэта: пазнаёміць дзяцей з малюнкавымi вобразамi мiфiчных i казачных  iстот, вызначыць iх характэрныя асаблiвасцi; развiваць у дзяцей уменне эмацыянальна успрываць вершы, разумець вобразны змест вершаваных тэкстаў, звязваць іх з рэальнымi карцiнамi прыроды; прывiваць выхаванцам навыкi звязнага маўлення; замацоўваць назвы рэчаў адзення, абагульняючае слова адзенне; выхоўваць павагу да гiстарычнага мiнулага сваёй краiны.

Матэрыял: малюнкавыя вобразы міфічных істот (слайды), беларускае адзенне для дарослых і дзяцей.

Ход ранішніка

Пад гучанне беларускай народнай песнi ўваходзяць у группу дзяўчынка i хлопчык у беларускiм адзеннi. (Слайд 1)

Хлопчык.

Блакiт нябёс, i белы бусел,Ранішнік "Казачны карагод міфічных істот"

I кветкi  полi, як абрус.

Мой край завецца Беларуссю,

А сам я хлопчык-беларус.

                         С.Сокалаў-Воюш

Дзяўчынка.

Я – дзяўчыначка-беларусачка.

Таты з мамаю я дачушачка.

Свецiць сонейка мне лагодненька.

Я – дачушачка зямлi родненькай.

                                      Я.Жабко

Уваходзиць Дамавiк.

Дамавік. Як прыемна вас усiх сёння вiтаць, на роднай мове размаўляць! Бачу, што вы вельмi любiце сваю цудоўную краiну. А як яна называецца? (Беларусь) (Слайд 2-4).

А цi пазналi вы мяне?

Так, сапраўды,

Тут жыву я на гары.

У хаце ўсiм амаль кiрую,

Хоць i ёсць гаспадары.

Не дзiця я, не старык,

Мяне клiчуць Дамавiк.

 А iмя другое Хатнiк. Прывiтанне, дарагiя дзецi! (Слайд 5 Хатнік) Я жыву ў кожнай хаце i з’яўляюся яе апекуном. Назiраю за гаспадаркай i сямейным побытам. Я – дбайны гаспадар. Я люблю дружную сямь’ю.

(Знаёмства з малюнкавым вобразам Дамавіка).

Што адметнага  заўважылi ў малюнкавым вобразе Дамавiка? (Дамавiк выглядае старым дзядком з доўгiмі валасамi. Носiць вопратку белага колеру. На галаве – магерка, на нагах – лапцi). Цi падабаецца вам Дамавiк? Апiшыце яго.

Дамавiк. Я завiтаў да вас у госьцi, каб пазнаёмiць з маiмi сябрамі – героямi беларускiх казак і паданняў – мiфiчнымi iстотамi. (Слайд 6 Ох) Гэтага барадатага чалавечка невялiкага росту клiчуць ОХ.

Дзецi. А мы з iм знаёмы. Ох – герой беларускай народнай казкi «Ох i залатая табакерка».

Дамавiк. Ён носiць паласатыя штаны, кашулю, падпярэзваецца поясам з беларускiм арнаментам. На галаве ў яго прыгожы саламяны капялюшык, або шапка-аблавуха, або магерка, на нагах – лапцi. Жыве пад зямлёй. Калi хто, бядуючы, уздыхае: «Ох!», то ён выходзiць з-пад зямлi i пытаецца ў яго: «Чаго патрабуеш?» А як хто ўжо гэта ведае, ды не спалохаецца i скажа яму, чаго хоча, то ён яму тое i дасць.

(Разгляданне малюнкавага вобраза Оха)(Слайд 7 Вадзянiк)

Выхавальнік. (Паказвае дзецям малюнкавы вобраз вадзянiка) Цi ведаеце вы, хто гэта? Чаму вы так думаеце? Як вы здагадалiся, што гэта Вадзянiк?

Дамавiк. У Беларусi Вадзянiк – уладар вадаёмаў. Яго ўяўлялi ў вобразе дзядка з доўгiмi валасамi зялёнага колеру, ён увесь у цiне i водарасцях. Што адметнага вы заўважылi ў малюнкавым вобразе Вадзянiка?

Выхавальнік. Вы сёння iшлi ў дзiцячы садок, а якая на двары пара года? лайд 8 Зіма) Давайце разам пагаворым пра зiму. А якое адзенне носяць зімой людзі? Чаравічкі, шалік, паліто, футра, шапка, пальчаткі. (Слайд 9 Адзенне) Дзеці называюць адзенне.Ранішнік "Казачны карагод міфічных істот"

Зiмой халадна (прапаноўвае дзецям працягваць далей), сонейка амаль не… свецiць, iдзе … снег, кусае за тварык … мароз, дрэвы стаяць … голыя, на галiнках дрэў і кустоў… снег, рэчкi пакрылiся …лёдам.

Гэта  Зюзя стараецца (слайд 10 Зюзя)

(Знаёмства з малюнкавым вобразам Зюзi).

Зюзя – бог зiмы. Старэнькi дзядок, нiзенькага росту, тоўсты, з белымi як снег валасамi i такой жа белай даўжэзнай барадой. Ходзiць у белай цёплай вопратцы. Ногi ў яго босыя, галава нiчым не прыкрытая. У руцэ носiць жалезную булаву. Нос як бульбачка. Выраз твару добры.

Зюзя марозiць усё, што пападае пад руку. Сваёй пушыстай і вялiкай барадой замятае ўсе сцежкi-дарожкi, атуляе снегам дрэвы ў лесе i садзе, насыпае высокiя гурбы, з якiх так добра з’язджаць на санках.

Гульня “Замарожаныя” Гуляючыя з дапамогай лічылкі выбіраюць “Мароза” і разбягаюцца.

Лічылка: ты халодны, ты марозны, ты ў кажусе, ты ў латусе, а ў цябе чырвоны нос, гэта ты – дзед Мароз!

“Мароз” бяжыць за імі і стараецца дакрануцца  да каго-небудзь. Той, да каго ён дакрануўся, лічыцца “замарожаным”, таму павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі.

Іншыя гуляючыя могуць “размарозіць яго, пляснуўшы рукой па плячы. Перамагае “Мароз”, які здолее “замарозіць” большую колькасці гульцоў.

Пасля кожных двух-трох хвілін выбіраецца новы “Мароз”.

Паслухайце верш Якуба Коласа «Дзед-госць»

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.

Як вы лiчыце, чаму ў гэтага верша такая назва - «Дзед-госць»? Пералiчыце словамi з верша, якiя справы ў белабародага дзеда ўзiмку? (Засцілае рэчкі лёдам, сыпле іней на бярозы, туліць дрэвы лёгкім пухам, крые руні, травы, лозы белай посцілкай-кажухом).

За дзвярыма чуецца жалобнае мяўканне. Педагог адчыняе дзверы. Заносiць ката Мацвея.

Выхавальнік.(Пытае у ката) Што здарылася? Чаму ты сумны? (Кот шэпча нешта на вуха педагу, а потым каму-небудзь з выхаванцаў.)

Выхавальнік Мне ўсё зразумела. Дзецi, зараз Даша паведамiць, што здарылася з нашым Мацвеем.

Прастудзiўся кот

Кот, крадком лiзнушы лёд,

Нарабiў сабе турбот –

Захварэў, ляжыць на печы

Ды сваю ангiну лечыць.

А ў двары яго сябры

Мчаць на саначках з гары.

Каб такое ведаў кот,

Хiба ён лiзаў бы лёд?

А, каб наш коцiк хутчэй ачуняў, давайце разам з iм пагуляем.

Гульня «Шэры кот»

Па лiчылцы выбiраецца «кот»:Ранішнік "Казачны карагод міфічных істот"

Раз, два, тры, чатыры,

Ката грамаце вучылi:

Не чытаць, не пiсаць,

А за мышками скакаць.

«Мышы» становяцца за «катом» у калону. Памiж «катом» i «мышамі» iдзе размова.

Кот. У стозе мышы ёсць?

Дзеці. Ёсць!

Кот. Мышы ката баяцца?

Дзеці. Не баяцца!

Кот. А я кот Катафей, разганю ўсiх мышэй!

«Мышы» разбягаюцца, а «кот» iх ловiць.

Дамавік. А зараз запрашаю ў карагод. (Дзецi становяцца ў круг, Дамавiк трымае ў руцэ малюнкавыя вобразы мiфiчных iстот).

Дамавiк.

Я хаджу па белым свеце

І гляджу, як вы жывеце.

Калi трэба – памагу,

Бо я ўсё рабiць магу.

Хто я? Ты адкажы.

Карагод наш спынi.

Скажам разам: «Раз, два, тры»

Што запомнiў раскажы.

Дамавiк паказвае выхаванцам малюнкавы вобраз iстоты, а яны апiсваюць яго.

Выхавальнік. Да нас у госцi завiтала наша зямлячка, паэтэсса Свiрыдзенка Таццяна Iванаўна. Яна прачытае вам свае вершы.Ранішнік "Казачны карагод міфічных істот"

Дзякуй Вам, было цікава.

Дамавiк. Цiкава было ў вас. Але ужо i дамоў пара. А гэта для вас, мае даражэнькiя. (Дамавiк дарыць малюнкавыя вобразы мiфiчных iстот выхаванцам).

 

 

Літаратура

1.     Старжынская, Н.С. Народная цацка – люстэрка культуры: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыi з беларускай i рускай мовамi навучання: з электрон.дад./Н.С. Старжынская, Д.Б.Дубiнiна. – Мiнск: Вышэйшая школа, 2014. – 87с

2.     Кот жыве без турбот: зб.вершаў, казак i апавяданняў/уклад. Анатоль Зэкаў. – Мiнск: Адукацыя и выхаванне, 2013. – 48с.:iл. – (Серыя “Бiблiятэка часопiса “Вясёлка”).